У цэнтры Мінску ў аўтааварыі загінула дзяўчына (фота)
Здарэнне адбылося ўвечары 5 студзеня. На скрыжаванні вуліц Бабруйскай і Свярдлова сутыкнуліся БМВ і аўтобус МАЗ 43-га маршрута.
Як паведамляе прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, кіроўцу і пасажырку БМВ давялося даставаць з салона з дапамогай гідраўлічнай прылады. Дзяўчына (18-гадовая студэнтка БДУ) па шляху ў лякарню сканала ў машыне хуткай дапамогі. Кіроўцу (20-гадовага студэнта БДУ) у непрытомным стане даставілі ў рэанімацыю.
У аўтобусе на момант аварыі было 35 чалавек. Пацярпела толькі адна пенсіянерка, якой пашкодзіла левую нагу.
Вінаватым у аварыі называюць кіроўцу БМВ, які выехаў на паласу сустрэчнага руху.





Фота: 112.by