У сталоўцы Брэсцкага гарвыканкаму прадаюць таннае мяса "для сваіх" (фота)

Напрыклад, сярэдні кошт на кірмашах гораду за кілаграм свіной пячонкі — 30-35 тысячаў рублёў, у гарвыканкаме ж - менш за 11. Таксама ў сталоўцы прадаюць свіныя ногі, вушы, хвасты і г.д. Гэтыя прадукты без праблемаў можна адшукаць на брэсцкіх прылаўках, але ўдвая даражэй, чым у гарвыканкаме.

Закупіцца "па-чыноўніцку", праўда, атрымаецца не ва ўсіх жыхароў гораду. Уваход ва ўстанову ахоўваюць міліцыянты. На ўваходзе вісіць абвестка, што прайсці ўсярэдзіну можна па службовым пасведчанні ці па пашпарце пры папярэднім запісе.