У Пінску жыве 435 чалавек, інфікаваных ВІЧ

На сённяшні дзень у Пінску зарэгістравана 435 носьбітаў віруса імунадэфіцыту чалавека. Да іх можна дадаць яшчэ 42 чалавекі, якія пражываюць у Пінскім раёне. Для параўнання – у Брэсце, насельніцтва якога шматкроць перавышае колькасць жыхароў Пінска, на ўліку стаіць 157 чалавек са смяротнай інфекцыяй.