У нядзелю захаваецца вільготнае надвор’е

Ноччу месцамі, днём пераважна па поўначы чакаецца мокры снег. Ноччу і раніцай на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні ўмераны, па поўначы парывісты.

Тэмпература паветра ў начныя гадзіны будзе знаходзіцца ў межах ад мінус 4 да плюс 1 градуса. Днём прагназуецца мінус 2 - плюс чатыры градусы, паведамляе Гідраметцэнтр.