У Мінску трое маладых людзей затрыманыя за распыленне газу ў аўтобусе
Газ быў распылены ў аўтобусе 101-га маршруту раніцай 18 студзеня.
Як паведамляе сталічная міліцыя, інфармацыя аб здарэнні паступіла ў міліцыю ў 8.44. На месца выбыў нарад аддзела дэпартамента аховы. Па прыкметах, названымі пасажырамі, каля дома № 119 па вуліцы Адоеўскага маладыя людзі былі затрыманыя.
Імі апынуліся раней судзімыя 19-гадовы і 23-гадовы браты, а таксама іх 21-гадовы раней судзімы знаёмы. Апошні і распыліў газ з балончыка, набытага на рынку ў Ждановічах. Матываў свайго ўчынку парушальнік назваць не змог.
Як паведамляе БелаПАН, парвяраецца датычнасць затрыманых да распылення газу ў вагоне метро 12 студзеня і рэдакцыі газеты "Комсомольская правда" 19 снежня мінулага года.