У мінскім метро дзяўчына скокнула на рэйкі
Аднак трагедыі ўдалося пазбегнуць.
Выпадак адбыўся 10 студзеня каля 17.30 на станцыі "Няміга". Дзяўчына 20-25 гадоў скочыла на рэйкі з платформы. Дзяжурная па станцыі, убачыўшы гэта па маніторы відэаназірання, адключыла напругу на кантактнай рэйцы. А відавочцы параілі дзяўчыне легчы ў латок паміж рэйкамі, бо ўжо прыбываў цягнік. Дзякуючы гэтаму яна выжыла.
У Мінскім метрапалітэне адзначаюць, што гэта была спроба суіцыду. Дзяўчына чакала моманту, калі прыбудзе цягнік, паведамляе БелТА.