У мазырскай школе адбылося масавае атручанне дзяцей

Мяркуецца, што віной стала няякасная ежа ў сталовай, паведамляе мясцовая газета "Полесье своими глазами". Асабліва пацярпелі вучні пачатковых класаў: у асобных класах адсутнічае на занятках больш за палову вучняў.