The Toobes аддадуць даніну месцу, з якога ўсё пачыналася
І дадуць вялікі канцэрт у беларускай сталіцы.
The Toobes сыграюць вялікі канцэрт у Мінску. Такім чынам музыкі, якія апошнія паўгода займаюцца пакарэннем польскай сцэны, аддадуць даніну месцу, адкуль усё пачыналася. Кажа бас-гітарыст гурта Стас Мурашка:
“Мы вырашылі зрабіць канцэрт, каб не згубіцца тут. Нам ужо даўно тэлефануюць і пішуць — вельмі хочуць, каб мы выступілі. Мы проста не забываем пра тое месца, дзе мы ўсё гэта пачалі, таму граем для мінчан”.
Што прагучыць на канцэрце 10 лістапада ў “Рэпабліку”, Мурашка сказаць не можа. Маўляў, як заўсёды ўсё вырашыцца непасрэдна перад канцэртам. Аднак абяцае ўласцівыя “Тубсам” драйв і энергетыку. І папярэджвае: стрыптызёрш не будзе!