Тэракт у Самалі: каля 70 чалавек загінулі
Выбух у сталіцы краіны Магадзіша прагрымеў сёння ўдзень ля комплексу ўрадавых будынкаў.
Апроч вялікай колькасці загінулых, на дадзены момант налічваецца болей за 40 параненых. Адказнасць за тэракт узяла на сябе самалійскай групоўка “Аш-Шабаб”. Прадстаўнікі гэтай арганізацыі раяць жыхарам краіны трымацца падалей ад урадавых будынкаў, бо там плануюцца новыя выбухі, перадае РИА Новости.
Самалійская рэспубліка перастала існаваць як адзіная дзяржава ў 1991 годзе з падзеннем дыктатарскага рэжыму Сіада Барэ. У якасці адзінай законнай улады ў краіне міжнародная супольнасці прызнае федэральны ўрад. Ён кантралюе толькі Магадзіша і шэраг навакольных раёнаў.
Астатнія часткі Самалі знаходзяцца пад кантролем непрызнаных дзяржаўных утварэнняў ці з’яўляюцца самакіраванымі тэрыторыямі.