Статкевіча збіраюцца перавесці з калоніі ў турму

Як паведамляецца ў дакументах з калоніі, экс-кандыдат “да вызвалення не імкнецца, мае намер вызваліцца па адбыванні і весці ў далейшым злачынны лад жыцця”. Такую характарыстыку на Мікалая Статкевіча падпісаў начальнік калоніі палкоўнік Ермаліцкі, паведамляе сайт statkevich.org.

Нагадаем, што 12 студзеня ў калоніі над Мікалаем Статкевічам адбудзецца суд, які і вырашыць далейшы лёс палітыка.