Севярынца пазбавілі магчымасці вызваліцца "ўмоўна-датэрмінова"

Характарыстыка, якую зачыталі Паўлу Севярынцу, была станоўчай. Але ў датэрміновым вызваленні яму адмовілі, "паколькі віна непрызнаная", паведамляе прэс-служба аргкамітэта БХД.

Нагадаем, адзін з лідараў БХД адбывае тры гады "хіміі", прысуджаных за Плошчу. 19 красавіка мінула палова тэрміну, на які асуджаны Севярынец. За час адбыцця пакарання палітвязень не меў ніводнай заўвагі.