Сёння — Міжнародны дзень свабоды прэсы

3 траўня — штогадовы напамін міжнароднай супольнасці пра тое, што свабода СМІ і свабода выказвання з’яўляюцца асноўнымі правамі, замацаванымі ва Усегульнай дэкларацыі правоў чалавека, адзначае прэс-служба БАЖ.

Нагадаем, што ў сёлетнім дакладзе пра стан свабоды слова ў свеце Беларусь займае 190-е месца. Яна знаходзіцца паміж Кубай (189) і Бірмай, якая разам з Эрытрэяй, Лівіяй і Узбекістанам раздзяляе 191-е месца. Даклад складзены амэрыканскай праваабарончай арганізацыі "Freedom House".

Бліжэйшым часам адбудуцца суды па закрыцці дзвюх найбуйнейшых незалежных газет — "Народнай Волі" і "Нашай Нівы".