Прычынай выбуху ў Осла стала бомба (фота)
Гэта пацвярджаюць у нарвежскай паліцыі. Паводле папярэдняй версіі, побач з урадавым будынкам падарваўся замінаваны аўтамабіль.
У выніку выбуху загінула сама меней 2 чалавекі, перадаюць інфармагенцтвы са спасылкай на Нарвежскае радыё. Паведамляюць ужо пра дзясяткі параненых.
Паліцыя прызнала, што гэта быў тэракт. Ужо затрымалі трох чалавек па падазрэнні ў арганізацыі выбуху. Паліцыя таксама эвакуявала чыгуначны вакзал Осла. Ачаплялі таксама будынак тэлеканалу TV2, бо там убачылі падазроны пакет. Людзей заклікаюць заставацца дома і не выходзіць у цэнтр горада.
Фота: AFP, REUTERS