Помнік магілёўскім дарогам забралі як рэчавы доказ
Пагнутыя колы, якія магілёўцы ўсталявалі на ўваходзе ў будынак мясцовых дарожнікаў, праходзяць як рэчавы доказ.
"Мы прывозілі пагнутыя дыскі, якія пацярпелі ад нашых дарог. Калі яны пацярпелі, выклікалі ДАІ і афармалялі ДТЗ. Цяпер пакуль вядзецца справа, і вырашаецца, хто за гэта будзе адказваць. Яны каштуюць каля 180 долараў. Нехта ж павінен выплаціць шкоду", — кажа Алег, адзін з удзельнікаў магілёўскага аўтаклуба.
Нагадаем, магілёўскія аўтааматары правялі 14 красавіка акцыю "За добрыя дарогі!". Яны сабраліся на пляцоўцы каля Святога возера, пасля чаго калонай праехалі праз цэнтр горада і ўсталявалі помнік магілёўскім дарогам на ўваходзе ў магілёўскае Дарожна-маставое прадпрыемства. Яшчэ адзін помнік аўтамабілісты паставілі ў горадзе.
Помнік — пагнутыя аўтамабільныя дыскі з пакрышкамі — забралі ўладальнікі. Яны чакаюць рашэння суду і разлічваюць на кампенсацыю за пашкоджаную маёмасць.