Польская амбасада паўгода яшчэ будзе працаваць на ранейшым месцы

Прэс-сакратар польскай дыпмісіі Павел Марчук паведаміў БелаПАН, што пасля гэтага амбасада пачне працаваць на вуліцы Бядулі. Там у бізнэс-цэнтры дыпламаты будзе арандаваць офіс.

Нагадаем, 22 снежня амбасадар Польшчы Лешак Шарепка казаў, што  яшчэ не ведае, дзе будзе працаваць пасольства з 1 студзеня. На той момант, па яго словах, польскі бок яшчэ не меў адказу ад "Дыпсэрвісу" наконт змены юрыдычнага адрасу амбасады.