Пажар у спартовым цэнтры “Алімп” (Абноўлена)

А 14-38 у МНС паступіла паведамленне аб узгаранні вентыляцыі па адрасе Незалежнасці 49. У бок плошчы Якуба Коласа накіраваўся шэраг машын МНС і хуткай дапамогі. Як паведаміў Еўрарадыё прэс-сакратар МНС Віталь Навіцкі прыйшло паведамленне аб ўзгаранні.


"Пажар на Незалежнасці, 49. Вентыляцыйная выцяжка у спартовым комплексе. На месцы працуюць нашы падраздзяленні".


А 14-56 узгаранне ліквідаванае. Зараз на месцы працуюць ратавальнікі, якія правяраюць вентыляцыйную сістэму. Пацярпелых няма, наведвальнікаў рэстарана "Лідо" не эвакуявалі.

На фота вентыляцыя, якая гарэла (дах над "Лідо")