Новае відэа выбуху ў мінскім метро

Відэаролік, апублікаваны “Ежедневникам”, складаецца з нарэзкі запісаў камер відэаназірання, усталяваных на платформах “Кастрычніцкая” і “Купалаўская”, а таксама ў пераходах.

Нагадаем, што тэракт адбыўся 11 красавіка 2011 году. У выніку 15 чалавек загінулі, больш за 300 атрымалі траўмы. Восенню 2011 году суд прызнаў вінаватымі ў арганізацыі тэракта ўраджэнцаў Віцебска Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва і прыгаварыў іх да смяротнага пакарання. Ход працэсу і прысуд выклікалі неадназначную рэакцыю ў грамадстве.