Нацыянальная платформа вызначыла сваіх лідараў

Узначаліў камітэт кіраўнік Рады Міжнароднага кансорцыума "ЕўраБеларусь" Уладзімір Мацкевіч. Выбары адбыліся ў часе канферэнцыі “Нацыянальная платформа: 2012 — новая рэальнасць у няновых умовах", якая праходзіла ў Мінску 29-30 чэрвеня. У выніку галасавання ў склад каардынацыйнага камітэта Нацыянальнай платформы ФГС УП увайшлі:

—  старшыня Міжнароднага кансорцыума "ЕўраБеларусь" Улад Вялічка,
—  каардынатар Офіса па правах людзей з інваліднасцю Сяргей Драздоўскі,
—  намеснік старшыні Руху “За свабоду” Юрась Губарэвіч,
—  сябра савета грамадзянскай ініцыятывы “Гомельскі дэмакратычны форум” Пётр Кузняцоў,
—  дырэктар Цэнтра прававой трансфармацыі (Lawtrend) Вольга Смалянка,
—  старшыня Асамблеі НДА Сяргей Мацкевіч,
—  кіраўнік Рады Міжнароднага кансорцыума "ЕўраБеларусь" Уладзімір Мацкевіч.


Ганаровым сябрам каардынацыйнага камітэта быў зноў абраны праваабаронца Алесь Бяляцкі,  які знаходзіцца ў месцах пазбаўлення волі.

Меркавалася, што ў часе канферэнцыі будзе таксама прынята яе канцэпцыя развіцця. Аднак прыняцце гэтага дакумента было адкладзена да наступнай канферэнцыі беларускай Нацыянальнай платформы, правесці якую плануецца восенню бягучага года, інфармуе eurobelarus.info