На станцыі метро "Плошча Перамогі" невядомыя распылілі пярцовы газ

Газ распылілі перад тым, як дзверы цягніка, што рухаўся ў напрамку "Уручча", зачыніліся. Надзвычайнае здарэнне адбылося каля 20.40. Пры гэтым у вагоне было даволі шмат людзей, паведамляе TUT.BY.

Дзверы адкрыліся паўторна. Людзі выбеглі на платформу. Нехта спрабаваў прыйсці ў сябе на платформе, многія накіраваліся да эскалатары. Па словах відавочцы, машыніст падбег да вагона, паглядзеў, ці ўсё ў парадку, затым вярнуўся на сваё месца і цягнік паехаў далей. Па факце здарэння праводзіцца праверка.

Нагадаем, што 19 снежня 2011 невядомы распыліў пярцовы газ у рэдакцыі газеты “Камсамольская праўда ў Беларусі".