На саміт у Ялту не прыедуць 12 прэзідэнтаў, а Лукашэнку не запрасілі

Яны не захацелі ўдзельнічаць у саміце кіраўнікоў краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, дзе будзе і ўкраінскі прэзідэнт Віктар Януковіч. Некаторыя з прэзідэнтаў не хаваюць, што не паехалі з-за сітуацыі з Юліяй Цімашэнка, якая нядаўна былі збітая ў зняволенні. Іншыя кіраўнікі дзяржаваў спаслаліся на напружаны графік і іншыя справы.

Сайт delfi.lv нагадвае, што 18-ы па ліку саміт прызначаны на 11-12 траўня. Сваю згоду на ўдзел у ім далі толькі прэзідэнты Польшчы, Славакіі і Малдовы.

Радыё Свабода
дадае, што кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка на саміт у Ялце запрошаны не быў.

Фота — AFP