На некаторых АЗС уводзяцца абмежаванні на продаж бензіну і дызпаліва
У адзін бак наліваецца не больш за 30 літраў.
Пра гэта паведамляе газета “Наша Ніва”. Апошні раз такое абмежаванне ўводзілася ў чэрвені гэтага года, перад чарговым павышэннем цэнаў. Тады ліміт складаў 25 літраў.
Нагадаем, што чуткі аб падвышэнні коштаў на паліва ўзніклі адразу пасля выхаду на адзіны курс беларускага рубля. Аднак цэны так і не ўзняліся.