На Брэстчыне знайшлі кляймо сярэднявечных прастытутак?
Пячатка ў форме меднай лілеі цалкам паўтарае таўро Мілэдзі з раману пра мушкецёраў.
Гэты “сувенір” выпадкова знайшлі ў вёсцы Тамашоўка, недалёка ад украінска-беларускай мяжы. Краязнавец і паэт-пчаляр Мікола Папека выказаў меркаванне, што пячатка — гэта тое, пра што пісалі славутыя французскія пісьменнікі.
“Чытаць трэба Стэндаля, Дзюма. Лілея гэта каралеўскі знак. Тут ёсць такі псіхалагічны момант, з куртызанкамі. Яны мелі даволі значнае становішча ў свой час. Але найверагодней, ім кляймілі жанчын, якіх прывозілі на Зэльвенскі кірмаш. Яму зараз 290 гадоў споўніцца. Ёсць паведамленні, што туды прывозілі 9 прастытутак. Але іх, напэўна, было шмат болей”, — сказаў краязнаўца.
У ВКЛ задоўга да Зэльвенскага кірмашу былі клеймы для коней, прыкладам “калюмны” Вітаўта. Але тыя клеймы рабілі з таннага жалеза, кажа спадар Папека.