Мінпрыроды просіць беларусаў не карміць вадаплаўных птушак

Вадаплаўныя птушкі нават улетку лянуюцца здабываць корм самастойна, калі ведаюць, што іх падмацуюць людзі, інфармуе БелаПАН. Гэта таксама не падвышае іх здольнасць да выжывання. Часта такія птушкі не вытрымліваюць халодную зіму нават пры дапамозе чалавека. Спецыяліст па экалагічнай адукацыі аб’яднання “Ахова птушак Бацькашўчыны” Руслан Шайкін тлумачыць, што падтрымліваць птушак варта толькі ў маразы да мінус 15-20 градусаў.