Міліцыя паказала журналістам “падрыўнікоў у цывільным” (фота)

Такім чынам праваахоўнікі адрэагавалі на публікацыю ў інтэрнэце. Згодна ёй, праз некалькі дзесяткаў хвілін пасля выбуху на станцыі “Кастрычніцкай” з пераходу падняліся на паверхню невядомыя людзі, якія неслі выбуховыя прылады.

Мінская міліцыя заявіла пасля публікацыі, што гэта яе супрацоўнікі, якія працавалі на месцы выбуху ў самыя першыя хвіліны.

Па словах міліцыянтаў, на платформе яны шукалі выбуховыя прыстасаванні, а ў цывільным былі таму, што папросту не паспелі пераапрануцца пасля тэрміновага выкліку.