Мікалай Аўтуховіч змешчаны ў санчастку калоніі
Як даўно і чаму — пакуль невядома.
Аб змяшчэнні Аўтуховіча ў санчастку расказаў агенцтву БелаПАН яго былы адвакат Павел Сапелка. Паводле яго словаў, на 17 студзеня ў калоніі прызначаны суд над Аўтуховічам у сувязі з парушэннем рэжыму калоніі. Гэта будзе такі ж працэс, як той, што прайшоў над Мікалаем Статкевічам. Аўтуховічу таксама пагражае перавод з Івацэвіцкай калоніі ў турму на вызначаны судом тэрмін.
Нагадаем, што у траўні 2010 года ваўкавыскі прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч
рашэннем Вярхоўнага суда быў прысуджаны да пяці гадоў і двух месяцаў
пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі строгага рэжыму. Прычынай стала перавозка і захоўванне пяці патронаў да паляўнічай
вінтоўкі.
Праваабаронцы лічаць
Аўтуховіча палітвязнем, паказваючы на сур'ёзныя
працэсуальныя парушэнні, зафіксаваныя ў часе суду. Некаторы час таму стала вядома, што ён ўскрыў сабе вены
на знак пратэсту супраць дзеянняў адміністрацыі калоніі.