“Малады Фронт” сёння ладзіць прэс-канферэнцыю
Актывісты плануюць расказаць аб фактах ўзмацнення ціску на яе сяброў.
У прэс-канферэнцыі прымуць удзел маладафронтаўцы Раман Васільеў, Міхаіл Мускі, Раман Пратасевіч, Уладзімер Яроменак, Зміцер Крамянецкі, Ігар Кішко, Павал Сяргей. Канферэнцыя пачнецца а 14:30 на сядзібе БНФ па адрасе вуліца Чарнашэўскага, 3.