Лукашэнка і Януковіч дамовіліся сустрэцца ў траўні
У панядзелак кіраўнікі Беларусі і Украіны паразмаўлялі па тэлефоне.
Як інфармуе БЕЛТА, акрамя гандлёва-эканамічных дачыненняў краін, гаворка ішла пра "пэўныя праблемы, якія маюцца ў дакхбаковых адносінах". Была дасягнутая дамоўленасць аб правядзенні ў траўні сустрэчы на вышэйшым узроўні, "падчас якой будуць разгледжаныя дадзеныя пытанні". Сярод запланаванага — абмеркаванне прапановы аб стварэнні грамадскага руху Беларусі, Украіны і Расіі.
Фота — segodnya.ua