Лукашэнка абяцае не дапусціць шокавай тэрапіі ў эканоміцы

Яна прысвячаецца праектам сацыяльна-эканамічнага прагнозу, бюджэту і асноўным напрамкам грашова-крэдытнай палітыкі на 2012 год.

Аляксандр Лукашэнка папярэдзіў урад, што не дапусціць шокавых рэформаў у эканоміцы краіны, перадае interfax.by. Кіраўнік дзяржавы выказаў сур'ёзную занепакоенасць тым, што "ўрад занадта захапіўся рынкавымі рэформамі". Ён спаслаўся на праграмныя ўстаноўкі, прынятыя на апошнім Усебеларускім народным сходзе.