Кіраўніка МВФ падазраюць у сэксуальных дамаганнях

Афіцыйныя абвінавачанні прэзідэнту Міжнароднага валютнага фонду не выставілі, паведамляюць інфармагенцтвы. Па словах паліцыянтаў, ён прымушаў пакаёўку гатэлю Sofitel да дзеянняў сэксуальнага характару. Ёй удалося вырвацца ды ўцячы.

Прадстаўнікі МВФ пакуль не пракаментавалі здарэнне.

Строс-Кан з’яўляецца сябрам французскай Сацыялістычнай партыі. У 2007 годзе ён  прэтэндаваў на вылучэнне ў якасці кандыдата на прэзідэнцкія выбары, але прайграш Сегален Руаяль. Нядаўна адзін з паплечнікаў Дамініка Строс-Кана заяўляў, то супраць кіраўніка МВФ вядзецца кампанія, якой кіруе прэзідэнт Францыі Нікаля Сарказі.

Строс-Кан жанаты з французскай тэлежурналісткай Ан Сінклер. Гэта не першы сэксуальны скандал, у цэнтры якога ён апынуўся. Тры гады таму яго падазравалі ў сэксуальнай сувязі з адной з ягоных падначаленых.