"Кідальнікаў яек" арыштоўваюць на суткі
Маладафронтаўцаў Паўла Сяргея і Міхаіла Мускага асудзілі на 7 сутак.
Раман Васільеў адмовіўся даваць тлумачэнні, і суддзя выклікаў сведку — міліцыянта Міціна. У выніку Васільева асудзілі на 10 сутак арышту.
Як паведамляе праваабарончы сайт "Вясна", юнакоў абвінавацілі ў дробным хуліганстве. Нагадаем, што 7 лістапада маладафронтаўцы закідалі яйкамі мітынг праўладнай Кампартыі Беларусі каля помніка Леніна ў Мінску.
Ноч яны правялі ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна.