Гомельскія ўлады хочуць падвысіць кошт праезду ў транспарце да Br1.100
Адпаведную прапанову аблвыканкам рыхтуе ў Савет міністраў.
Пра гэта БелаПАН паведаміў начальнік аддзела транспарту, камунікацыі і экалогіі Гомельскага гарвыканкаму Вячаслаў Пятроў. Магчымае падаражанне праезду ў грамадскім транспарце звязана з ростам коштаў на паліва. Нагадаем, што ад 24 траўня гэтыя кошты ўзраслі ад 16 да 24%. Праўда, пакуль дакладна не вядома, ці падтрымае ўрад гэтую прапанову.
У Гомелі сёння талончыкі ў тралейбусах і аўтобусах каштуюць 700 рублёў.