"Гомельскі лікёра-гарэлачны завод" павялічыў экспарт у чатыры разы
Прыбытак ад экспарту за першыя сем месяцаў бягучага года ўжо перавышае валютную выручку за ўвесь 2010 год.
Такі значны рост экспарту выкліканы пашырэннем рынкаў збыту і павелічэннем аб'ёмаў паставак, паведамляе БелаПАН. Гомельскі ЛВЗ сёння пастаўляе прадукцыю ў 12 краін свету. Дэвальвацыя беларускага рубля прывяла да таго, што за мяжой прадукцыя гомельскага прадпрыемства патаннела ў два разы.