Гаагскі трыбунал заняўся Муамарам Кадафі

Як паведамляе тэлеканал Al-Arabiya, хутчэй за ўсё выдадуць санкцыю на арышт экс-кіраўніка МЗС Лівіі Мусы Кусы і дырэктара службы знешняй бяспекі Абу Зейд Амара Дурдаха. Таксама маюць арыштаваць сына Кадафі Сейфа аль-Іслама.

Выснову наконт магчымага арышту гэтых асобаў тэлеканал робіць на падставе справаздачы пракурора гаагскага суда Луіса Марэна-Акампа. Паводле Al-Arabiya, суд атрымаў доказы таго, што лівійскія ўлады планавалі падаўляць незадаволеных самымі жорсткімі захадамі, ажно да забойства грамадзян.

У чацвер пракурор Марэна-Акампа падасць сваю справаздачу Савету Бяспекі ААН і заявіць пра неабходнасць выдачы ордэра на арышт кіраўніка лівійскай Джамахірыі.