Дзевяць пар мінчукоў адначасова ўзялі шлюб (фота)
Урачыстая цырымонія адбылася 8 верасня ў канцэртнай зале "Верхні горад" у рамках святкавання Дня горада.
Як паведамляе БЕЛТА, маладыя прадстаўлялі кожны раён сталіцы. Першы сямейны дакумент і першае віншаванне яны атрымалі ад старшыні Мінгарвыканкама Мікалая Ладуцькі.
Адзначым, што традыцыя рэгістраваць шлюб адразу дзевяці пар у Дзень горада была заснаваная ў Мінску ў 2011 годзе.
Фота — belta.by