Дырэктар музея дзяржаўнасці сышоў праз 2 месяцы пасля адкрыцця

Дырэктар музея сучаснай беларускай дзяржаўнасці ўжо месяц, як не працуе. Пра гэта даведалася Еўрарадыё. 


"Прасілі зрабіць экспазіцыю — праца зробленая. Гэтая мая праца ствараць музеі для краіны", — тлумачыць Еўрарадыё прычыны сыхода сам Сяргей Бяспанскі. І кажа, што пакуль не працуе і разглядае варыянты новай працы, новага праекту.


"Шукаем іншыя варыянты, дзе можна прыкласці свае старанні і ўменні. Думаю займацца Першай сусветнай вайной. Яна ў Беларусі зусім не раскручаная, а гэта велізарны патэнцыял памяці, велізарны турыстычны патэнцыял, да і ўвогуле белая пляма для Беларусі. Хацелася б стварыць у Беларусі нешта падобнае да Народнага саюза Германіі. У нас вельмі шмат могілак недагледжаных, раскіданая ўся наша гісторыя. Напэўна, да гэтага прыкладземся".


Нагадаем, Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці адкрыўся 20 ліпеня 2012 годаЕўрарадыё наведала яго пасля адкрыцця.