Долар працягвае расці
Такія вынікі таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы 6 студзеня.
Курс долара павялічыўся, хоць і нязначна — з 8440 да 8450 рублёў. А вось курс еўра сёння зноў зменшыўся, прычым адразу на 100 рублёў — з 10 900 да 10 800.
Таргі расійскімі рублямі сёння зноў не праводзіліся.