Чэргі на беларуска-літоўскай мяжы павялічыліся
У Катлоўцы на выезд з краіны стаіць амаль паўтары тысячы фураў.
Паводле інфармацыі Дзяржпагранкамітэта чэргі на беларуска-літоўскай мяжы не толькі не змяншаюцца, а нават павялічваюцца. Найбольш складаная сітуацыі на пераходзе “Катлоўка”. Там ўтварылася чарга з 1430 фураў. Па 500 грузавікоў чакаюць сваёй чаргі ў Беняконях і Прывалцы. Праблемы з перасячэннем беларуска-літоўскай мяжы пачаліся пасля закрыцця пераходу “Каменны Лог” на тыднёвы рамонт. Гэты пункт пропуску адкрыецца толькі 23 жніўня.