Былога палітвязня Казакова выклікаюць у інспекцыю па нагляду
Актывіст кампаніі “Еўрапейская Беларусь” павінен 9 студзеня а 10 гадзіне раніцы з’явіцца на размову да інспектара.
У гутарцы з “Радыё Свабода” Сяргей Казакоў паведаміў, што выклік на размову можа скончыцца затрыманнем і арыштам на “суткі”. Гэтаксама, як было з іншым экс-палітвязнем Паўлам Вінаградавым 30 снежня.
Нагадаем, што Сяргея Казакова асудзілі за падзеі на Плошчы 19 снежня 2010 на тры гады пазбаўлення волі. Ён быў вызвалены 13 жніўня праз памілаванне.