Брэсцкія актывісты ўшанавалі памяць дзеяча БНР (фота)

Пра яго біяграфію і дзейнасць прысутным сябрам Дзедзіча, БНФ, АГП і "Гавары праўду" распавёў брэсцкі гісторык-краязнаўца Ігар Бараноўскі.

Дзеяч БНР Адам Трыпус жыў у Брэсце з другой паловы 20-х гадоў. Менавіта тут ён трагічна загінуў у 1965 годзе — быў знойдзены на вуліцы ў выніку збіцця невядомымі пры нявысветленых абставінах.

Бараноўскі: "Абавязак нашай беларускай грамадскасці і берасцейцаў у тым ліку апекавацца такімі простымі беларусамі, якія нават пасля вайны імкнуліся адстойваць ідэю справядлівасці".

Помнік Адаму Трыпусу быў урачыста ўсталяваны і асвечаны у 2008-м годзе на Трышынскіх могілках у Брэсце. Усталяванне было прымеркавана да 90-годдзя БНР.