Браслаўскі музей трапіў пад аперацыю “Арсенал”
Міліцыя канфіскавала ўсю ваенную экспазіцыю мясцовага краязнаўчага музею. Страляць з такой зброі немагчыма, але праваахоўнікі палічылі экспанаты небяспечнымі.
Сярод сканфіскаванай у Браславе зброі ёсць і ўлюбёнец публікі, кулямёт “Максім”. Ля яго заўсёды фатаграфаваліся турысты і жыхары Браслава. Усяго ў міліцыю трапіла 21 адзінка зброі. Яе абяцаюць вярнуць толькі пасля таго, як музей атрымае адпаведную ліцэнзію, піша “Наша Ніва”.
У сваю чаргу ў міліцыі лічаць, што хоць зброя і непрацоўная, але ва ўмелых руках нашага народа можа і стрэліць. Цікава, што пасля тэракту ў метро міліцыя зладзіла рэйды на ўсіх музеях, нават па школьных.