Беларускія спартоўцы маюць ужо 9 ліцэнзій на Алімпіяду ў Лондане
Допускі да летніх Алімпійскіх гульняў атрымалі прадстаўнікі трох відаў спорту: кулявой стральбы, лёгкай атлетыкі і настольнага тэнісу.
Бліжэйшыя спаборніцтвы, на якіх будуць разыграныя алімпійскія квоты, — чэмпіянат Еўропы па футболе сярод моладзевых каманд (11-25 чэрвеня, Данія). Для заваявання алімпійскай ліцэнзіі на ЧЕ трэба заняць не ніжэй за 3 месца. Сапернікамі беларускіх футбалістаў на папярэднім этапе стануць Ісландыя, Данія і Швейцарыя, паведамляе БЕЛТА.
Заваяваць права выступіць на Алімпіядзе разлічваюць нацыянальныя каманды па 31 відзе спорту. Перад беларускімі спартоўцамі пастаўлена задача заваяваць у Лондане 25 алімпійскіх медалёў. Прычым 5 з гэтых узнагарод павінны быць залатымі.