Беларускія аматары мовазнаўства спрачаюцца пра цыцкі і грудзі

Людзей, неабыякавых да чысціні беларускай мовы, хвалюе пытанне: як будзе правільна — цыцкі ці грудзі? Адны схіляюцца да “цыцак” як старога добрага, праверанага слова. На іх думку, з ужытку яго выціснула русіфікацыя. Па-руску “сіські” — гэта вульгарнае слова, між тым беларускія “цыцкі” былі нейтральныя.

Другія кажуць: семантыка словаў змянілася за ХХ стагоддзе, і многія слова “цыцкі” не ўспрымаюць, лічаць яго абразлівым або простамоўным, піша “Наша Ніва”. Між тым, паводле правілаў літаратурнай мовы, па-беларуску слова “грудзі” ужываецца толькі ў множным ліку, а “цыцка” можа ўжывацца і ў адзіночным.