Беларуска нарадзіла на польска-беларускай мяжы

Недалёка ад памежнага пераходу Баброўнікі на польскім баку мяжы беларуска нарадзіла дзіця. Роды прайшлі ў аўтамабілі на аўтазапраўцы. Аб гэтым паведамляе Kurier Poranny.

Разам з жанчынай пры родах прысутнічаў і бацька дзіцяці. Яна была толькі на 7 месяцы цяжарнасці. Пасля родаў беларусы накіраваліся на памежны пераход. Там памежнікі выклікалі для хуткую дапамогу, якая забрала маці і дзіцё ў шпіталь.