Беларусь гатовая вяртаць у Расію нафтапрадукты, але за дадатковую плату
У наступным годзе Беларусь у рамках нафтавага балансу гатовая пастаўляць у Расію частку нафтапрадуктаў, атрыманых з расійскай нафты.
Аднак наша краіна хацела б мець эканамічную выгаду ад такіх паставак. Пра гэта журналістам заявіў намеснік міністра замежных справаў Аляксандр Гур'янаў, перадае interfax.by.
Дыпламат нагадаў, што Расія патрабуе вяртаць частку нафтапрадуктаў, атрыманых з расійскай нафты. Па яго словах, Расія хоча пакрыць дэфіцыт на ўласным рынку, найперш высокаактанавымі бензінамі. Але афіцыйны Мінск хоча эканамічную выгаду ад паставак.
Па словах Гур'янава, сёлета Беларусь неаднаразова выстаўляла нафтапрадукты на біржавых пляцоўках у Расіі, аднак попыту на іх не было з-за неканкурэнтных коштаў.
Фота — topwar.ru