Бацька палітвязня Міколы Статкевіча адзначае 85-годдзе
З гэтай нагоды да Віктара Паўлавіча ў Баранавічах завіталі сябры і паплечнікі яго сына, які зараз знаходзіцца ў турме.
Юбіляр быў вельмі ўзрушаны сустрэчай. Па словах аднаго з грамадскіх актывістаў Віктара Сырыцы, бацька вельмі перажывае за сына, якога цяпер пасадзілі ў карцар. Віктар Статкевіч зачытаў гасцям ліст, які атрымаў ад сына 4 студзеня.