Башура: Падчас праверкі ў кампутары з'явіўся надпіс “супадзенне са спісам"

У ноч з 29 на 30 траўня былога актывіста кампаніі "Гавары праўду" Міхася Башуру высадзілі з цягніка, які накіроўваўся ў Кіеў. Вось што ён распавёў у жывым эфіры Еўрарадыё:

“Ехаў у Кіеў, ехала шмат актывісатаў, праваабаронцаў. На мяжы зайшлі мытнікі, запіхнулі мой пашпарт у кампутар і тым высвеціўся надпіс чырвоным колерам: “супадзенне са спісам”. Мне сказалі, каб я збіраў рэчы і вяртаўся дахаты. Чаму, мне не патлумачылі”.

Мытнкікі не патлумачылі Башуру, у які спіс ён патрапіў. Яму прапанавалі звярнуцца па тлумачэнні ў свой РАУС.