Аляксандр Лукашэнка стаў публіцыстам

4 кастрычніка кіраўнік расійскага ўраду выступіў на старонках гэтага самага выдання з публікацыяй пра новы інтэграцыйны праект для Еўразіі. Ён выказвае меркаванне, што Мытны саюз і Адзіная эканамічная прастора ў перспектыве могуць стаць асновай Еўразійскага саюза, які звяжа Азіяцка-Ціхаакіянскі рэгіён і Еўропу.

Лукашэнка лічыць артыкул сапраўднай падзеяй, ухваляе гэтую стратэгію. На яго думку, “толькі недалёкія людзі могуць абвінавачваць публікацыю і яе аўтара ў перадвыбарчай кан’юнктурнасці”. Кіраўнік Беларусі таксама адзначае, што заўсёды лічыў развал Савецкага Саюза найглыбейшай памылкай. Пры гэтым інтэграцыйныя працэсы на постсавецкай прасторы не азначаюць, што Беларусь страціць сваю незалежнасць.

Фота postsovet.ru