Актывіста БХД папярэдзіла пракуратура Брэсцкай вобласці

Чаркашын з’яўляецца каардынатарам аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" па Брэсту. 


У дакуменце гаворыцца, што Чаркашын 21 снежня 2011 пад імем Алесь Змагар у інтэрнэце на старонцы суполкі "Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі" змясціў інфармацыю аб правядзенні масавага мерапрыемства. Актывіст не пагадзіўся з папярэджаннем, але абскарджваць яго не стаў.