Адвакат Кавалёва просіць працягнуць час азнаямлення з пратаколамі суда

Да панядзелка Уладзіслаў Кавалёў разам з адвакатам Cтаніславам Абразеем штодня вывучаў матэрыялы з суда, каб падаць наглядную скаргу. Як даведалася Еўрарадыё, гэтага часу ім не хапіла, таму адвакат звярнуўся ў Вярхоўны суд і папрасіў яшчэ некалькі дзён. Адказу пакуль няма.

Нагадаем, што Станіслаў Абразей на судзе па справе “віцебскіх тэрарыстаў” абараняў правы Уладзіслава Кавалёва. Ён не пагадзіўся з выракам і настойвае на невінаватасці свайго падабароннага.