Рабочая група віцэ-прэм’ера Кабякова рыхтуе палёгку для прадпрымальнікаў

У Беларусі распрацуюць меры па спрашчэнні адміністрацыйных працэдураў, звязаных з прадпрымальніцкай дзейнасцю.  Створаная пры ўрадзе рабочая група на чале з віцэ-прэм’ерам Андрэем Кабяковым завершыць сваю працу ў верасні. На працягу трох месяцаў юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі могуць прыняць непасрэдны ўдзел у распрацоўцы прапановаў.

Аднак, як адзначае старшыня Беларускага саюза прадпрымальнікаў Аляксандр Патупа, гэты даволі кароткі час прыпаў на перыяд адпачынкаў, што не гарантуе актыўнага абмеркавання праекту.

БелаПАН